«Перакладная літаратура не канкуруе з беларускай, а наадварот узбагачае яе і штурхае да развіцця». Интервью с основателем нового издательства KOSKA

На прошлой неделе мы писали о том, что в Минске открылось уникальное издательство KOSKA. Задача издательства — выпускать переведенные на белорусский язык детские книги шведских авторов.

В эксклюзивном интервью основатель издательства, переводчик  Надежда Кандрусевич рассказала Haveaniceread.com о том, почему выбрала именно шведских детских авторов, каким будет издательство, где можно будет купить книги, а также о своих любимых книжных событиях в Минске.

ПРО ИЗДАТЕЛЬСТВО

—   Я займаюся перакладам дзіцячых кніг са шведскай мовы ўжо больш за 10 год, вельмі люблю шведскую дзіцячую літаратуру, з цікаўнасцю сачу за тым, што там адбываецца, якія новыя аўтары ды ілюстратары з’яўляюцца, на якія тэмы пішуць, якія кнігі выходзяць. Сёння гэта адна з найцікавейшых ды багацейшых дзіцячых літаратур у свеце. Таму калі ўсё пойдзе добра, працы хопіць на шмат гадоў, бо ёсць дзясяткі цікавых дзіцячых шведскіх аўтараў, якіх хочацца перакласці на беларускую мову.

— У Беларусі няма незалежнага выдавецтва, якое б цікавілася і выдавала толькі дзіцячую літаратуру. Таму ад самага пачатку ідэя была ў тым, каб стварыць такое выдавецтва, але потым я яшчэ больш звузіла фармат, бо пакуль планую сканцэнтравацца на тым, што мне больш блізка і цікава – на шведскай дзіцячай літаратуры па-беларуску. 

Надежда говорит, что не исключает того, что со временем формат издательства может измениться. И они будут выпускать книги современных белорусских авторов, которые пишут для детей и подростков.

— У выдавецтва пакуль няма сваёй кніжнай крамы, таму кнігі, якія будуць выходзіць можна будзе набыць у дзяржаўных і прыватных кнігарнях, а таксама ў прыватных распаўсюджвальнікаў, падчас літаратурных фестываляў і прэзентацый. Спадзяюся, што мы будзем шчыльна супрацоўнічаць з кнігарнямі, якія, як і наша выдавецтва, займаюцца дзіцячай літаратурай.

Кнігі, якія будуць выходзіць у выдавецтве KOSKA, для ўсіх дзяцей, а таксама іх бацькоў, якія любяць чытаць, для ўсіх, хто любіць чытаць па-беларуску, для ўсіх, хто цікавіцца новымі і незвычайнымі дзіцячымі кнігамі.

— Мы плануем выдаваць кнігі для самых маленькіх дзетак: кнігі-картонкі, якія становяцца першымі кнігамі і якія можна разглядаць і чытаць дзеткам ледзь не з самага нараджэння, для крыху старэйшых дзетак кнігі з малюнкамі, якія можна чытаць самім і з бацькамі, а таксама кнігі, у якіх большую частку займае тэкст, якія могуць складацца з частак ці асобных апавяданняў.

29062810_1568899199812428_6111552760707022848_n
Автор фото: Мария Сёдерберг

ПРО БЕЛОРУССКИЕ КНИГИ И КНИЖНЫЕ СОБЫТИЯ 

Мы также узнали у Надежды какие переведенные на белорусский язык в 2017 году книги она считает лучшими.

Я вылучу пераклады дзіцячых кніг, якім асабіста я вельмі радая і вельмі ўдзячная перакладчыкам і выдаўцам за працу: 

  • “Скрозь люстэрка і што ўбачыла там Аліса” Льюіса Кэрала, пераклад Веры Бурлак.
  • “Эла і сябры” Ціма Парвела, пераклад Алены Казловай.
  • “Пітэр Пэн” Джэймса Мэцью Бары, пераклад Уладзя Лянкевіча.

— Мне не вельмі ёмка ўзгадваць тут сябе, як перакладчыцу, але я вельмі шчаслівая, што ў гэтым годзе выйшла вельмі важная для мяне кніга Гунілы Бергстрэм “Суперкніга пра Біла з Болай” і я вельмі ўдзячная Алесі Башарымавай і Андрэю Хадановічу за іх працу над перакладам.

Надежда рассказала, какие книжные события в Минске посещает и советует посетить всем тем, что любит книги.

— Я б вылучыла тры вялікіх фестываля, якія праходзяць у Менску і якія прысвечаныя кнігам: літаратурны фестываль імя Міхася Стральцова, фестываль Горад і Кнігі і Буккідс. Але я таксама сачу за прэзентацыямі кніг, за выступамі Лямцавай Батлейкі Веранікі Фаміной, якія звычайна прысвечаныя пэўным дзіцячым кнігам. На менскім Кніжным кірмашы таксама адбываецца шмат усяго цікавага, звязанага з кнігамі.

В завершении мы попросили Надежду поделиться своим мнением о том, как  обстоят дела с детской литературой в Беларуси.

— Як мне падаецца, што беларуская дзіцячая літаратура развіваецца сваім шляхам, бо ёсць цікавыя сучасныя аўтары, якія пішуць для дзяцей і падлеткаў, ёсць таленавітыя ілюстратары, але ўсё бярэ свой час. І гэта нармальна, бо літаратура кожнай краіны фармуецца пры розных акалічнасцях і мае сваю гісторыю і свой шлях. Я не валодаю лічбамі, і не магу, напрыклад, сказаць колькі дзіцячых кніг беларускіх аўтараў выходзіць у год і прааналізаваць іх якасць. Але відавочна тое, што ў беларускай дзіцячай літаратуры ёсць лакуны, зусім няма напрыклад кніжак-картонак для маленькіх, няма коміксаў, няма дзіцячых дэтэктываў, вельмі мала кніг з якаснымі ілюстрацыямі на кожнай старонцы, вельмі мала цікавых кніг для дзяцей, якія пачалі чытаць самі, а таксама для падлеткаў, шмат якія тэмы ў дзіцячай літаратуры па-ранейшаму не закранаюцца.

Але усё, што я пералічыла бярэ свой час, і я спадзяюся ўсё гэта ў нас будзе, і мне здаецца, не апошнюю ролю тут адыгрывае перакладная літаратура, якая ні ў якім разе не канкуруе з беларускай, а наадварот узбагачае яе і штурхае да развіцця.

2 ответ. на "«Перакладная літаратура не канкуруе з беларускай, а наадварот узбагачае яе і штурхае да развіцця». Интервью с основателем нового издательства KOSKA"

Add yours

  1. Прывітанне, Паліна, пакуль мы плануем пачаць з кніг Юі Вісландэр пра Маму Му, бо мне як перакладчыцы вельмі хочацца каб уся серыя была надрукаваная. Потым у планах ёсць зрабіць серыю, у якой бы выходзілі кнігі Астрыд Ліндгрэн, бо па-беларуску, нажаль, няма шмат якіх яе кніг, а некаторых і па-руску няма)

    Нравится

Оставьте комментарий

Блог на WordPress.com.

Вверх ↑