Фестиваль интеллектуальной книги «Прадмова» пройдёт c 4 по 7 апреля в Минске. Также фестиваль охватит и другие города — Полоцк, Гомель, Гродно и Брест.
На сайте фестиваля уже доступна полная программа мероприятий в Минске. Публикуем книжную часть программы:
1. Праграма мерапрыемстваў на асноўных пляцоўках фестывалю:
4 красавіка, чацвер
ЗОНА А
17.45-18.30 – Урачыстае адкрыццё фестывалю. Вітальныя словы арганізатараў і партнёраў
18.30-20.00 – Дыскусія “Што такое беларуская літаратура?” Удзельнікі: Уладзімір Арлоў, Альгерд Бахарэвіч, Марыя Мартысевіч, Алесь Разанаў, Людміла Рублеўская. Мадэратарка – Марына Казлоўская.
20.00-21.00 – Дыскусія “Чалавек і міф”. З нагоды выхада кнігі «Ким. Великий прохожий». Мадэратар – Аляксандр Фядута.
21.00-22.00 – Закрытая вечарына для ўдзельнікаў і сяброў* фестываля. Уваход па спісах.
5 красавіка, пятніца
ЗОНА А
11.00-11.50 – Дыскусія “Уплыў дакладных навук на светапогляд і творчасць пісьменніка”. Удзельнікі: Аляксандр Адамаў (мастак) і Багдан Сакалоў (журналіст). Мадэратар – Максім Кутузаў.
11.50-12.30 – Лекцыя Аляксандры Логвінавай “Палітыка, паэтыка і сусветная літаратура: Як кнігі не/перасягаюць межы”.
12.30-13.00 – Прэзентацыя кнігі Алеся Бычкоўскага “Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры”, размова з аўтарам і аўтограф-сесія.
13.30-14.00 – Прэзентацыя кнігі Сяргея Шаматульскага «Личное местоимение», размова з аўтарам і аўтограф-сесія
14.00-15.00 – Дыскусія кнігавыдаўцоў “Рынак літаратуры Non-fiction: асаблівасці працы, праблемы, выклікі і перспектывы”. Мадэратар – Павел Баркоўскі.
15.00-16.00 – Дыскусія “ПрайдзіСвету – 10 год: як змянілася перакладчыцкае поле”. Удзельнікі: Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская, Зміцер Колас, Андрэй Хадановіч. Мадэратарка – Юля Цімафеева.
16.00-17.30 – Адкрыццё стэнду швейцарскай кнігі. Вітальныя словы прадстаўнікоў амбасады. Выступ Анастасіі Макаранка (спецыяліста па камунікацыях маскоўскага прадстаўніцтва “Про Гельвецыя”): “Швейцарскі савет па культуры “Про Гельвецыя”: магчымасці для перакладчыкаў і літаратурных прамоўтэраў” пры ўдзеле перакладчыцы і арт-мэнеджаркі Ірыны Герасімовіч
17.30-19.00 – Выступ Сафі Оксанен (Фінляндыя) “Месца літаратуры ў постсавецкім грамадстве” з абмеркаваннем. Мадэратарка – Алена Казлова.
19.00-20.30 – Генеральны дырэктар IT-кампані Andersen Аляксандр Хоміч “Ці мараць андроіды пра электронныя кніжкі? Уплыў сучасных тэхналогій на літаратуру і літаратуры на сучасныя тэхналогіі”. Выступ і дыскусія з удзелам філосафаў і літаратараў.
20.30-22.00 – “На флейце вадасцёка”: прэзентацыя кнігі Уладзіміра Маякоўскага ў беларускіх перакладах (серыя “Паэты планеты”). Удзельнікі: Уладзь Лянкевіч, Віталь Рыжкоў, Таццяна Светашова, Дзмітрый Строцаў, Андрэй Хадановіч. Музыка: “Five – storey ensemble”.
22.00-00.00 – Літдэгустацыя “Ананасная вада” пры ўдзеле вядомых аўтараў і мастакоў па папярэдняй рэгістрацыі (барная зона)
НОЧ КНІГІ
22.00-23.15 – Страшныя казкі пад трывожную музыку: чытаюць Андрэй Адамовіч, Альгерд Бахарэвіч, Юля Цімафеева, Уладзь Лянкевіч, Павел Касцюкевіч
23.15-00.00 – Музычны праект Eryk&Ja
00.00-00.30 – Shakunova Melodeclamation
00.30-01.10 – Перфоманс ад арт-суполкі “НЯХАЙ!”
01.10-02.00 – Юрась Ускоў і Іван Калабкоў з музычнай праграмай “Проста блюз”
02.00-03.30 – Паказ кінастужкі Любові Бітно “У райскім садзе ціха ідзе дождж”.
ЗОНА Б
11.00-11.50 – “Прасоўванне сваёй творчасці: роля анлайн-пляцовак”. Выступоўца – Аляксандр Незаконаў – стваральнік і кіраўнік анлайнавай арт-пляцоўкі Cardsi.by
11.50-13.00 – “Беларускія мастакі і нацыянальнае адраджэнне 1920-х гадоў”- дыскусія з нагоды выдання кнігі “Мастацтва Случчыны. Гісторыя, імёны, творы”. Удзельнікі сустрэчы – мастацтвазнаўцы, гісторыкі, мастакі, сярод якіх Мікола Купава, Ігар Ціткоўскі, Алеся Іса. Мадэратар – Алеся Чарнавокая.
13.00-14.00 – Альманах “Малевич. Классический авангард. Витебск.” Прэзентацыя праекта пры ўдзеле доктара мастацтвазнаўства Таццяны Катовіч (Віцебск)
14.00-15.00 – Прэзентацыя кнігі Віталя Раковіча і Веры Савінай “Чэслаў Немен”. Вядоўца – Таццяна Бембель.
15.00-16.00 – Круглы стол “Кніжны дызайн і ілюстрацыя: мастацтва і тэхніка – рэцэпт стварэння якаснай кнігі”. Мадэратар – Зміцер Герасімовіч
16.00-17.10 – “Жаночая літаратура: злая ці пяшчотная?” Дыскусія пра сучасную беларускую жаночую літаратуру, яе праблематыку, тое, як змяняецца яна і яе ўспрыняцце соцыумам, чытачкамі і чытачамі. Досвед пісьменніцы і паэткі. Удзельніцы: Алена Брава, Сафі Оксанен, Юлія Цімафева, Анка Упала. Мадэратаркі: Вольга Гапеева і Ірына Саламаціна. Перакладчыца: Надзея Кандрусевіч
17.10-18.00 – Лекцыя Ганны Кісліцынай “Чаму ў Беларусі сення не патрэбная літаратурная крытыка?”
18.00-18.45 – Прэзентацыя кнігі Алены Брава “Садомская яблыня”, творчая размова з аўтаркай і аўтограф-сесія
19.00-20.00 – Дыскусія “Дзве душы спектакля: аўтар і/ці рэжысёр”? па матывах спектаклю “Дзве душы” Мікалая Пінігіна. Мадэратар – Аляксей Стрэльнікаў.
20.00-20.30 – Прэзентацыя кнігі вершаў “Унукам” Ларысы Геніюш пры ўдзеле Глеба Лабадзенкі.
20.30-21.00 – Прэзентацыя сучаснай падляшскай літаратуры і дзейнасці беластоцкага літаратурнага таварыства. Віктар Стахвюк, літаратурнае аб’яднанне “Белавежа”.
21.00-22.00 – Круглы стол “Жыццё як тэкст. Чалавек і яго біяграфія”. Абмеркаванне праекта “Беларуская мемуарная бібліятэка” з прэзентацыяй новых выданняў. Мадэратар – Аляксандр Фядута
ЗОНА С
20.30-22.00 – Інтэрактыўны перфоманс па матывах кнігі Віктара Марціновіча “Post MoWa” ад Аляксея Стрэльнікава.
6 красавіка, субота
ЗОНА А
11.00-12.00 – Дыскусія “Забароненыя тэмы ў сучаснай дзіцячай літаратуры” з удзелам Надзеі Кандрусевіч, Юлі Цімафеевай, Ганны Янкуты ды іншых. Мадэратар – Вольга Воўк.
12.00-13.30 – Самакаланіялізацыя ці пераадоленне гістарычных комплексаў: дыскусія па “Гісторыі Расіі: ад сярэднявечча да сучаснасці”. Мадэратар – Лявон Баршчэўскі
13.30-15.00 – “Дзяржаўнасць або тэрыторыя?” Дыскусія па кнізе “Гісторыя беларускай дзяржаўнасці”. Мадэратар – Алег Дзярновіч.
15.00-15.20 – Вітальнае слова Андрэя Казакевіча (“Палітсфера”) і анонс Кангрэса даследчыкаў Беларусі-2019.
15.20-16:30 – “Як і з кім размаўляць сёння пра гісторыю?”. Дыскусія з удзелам аўтараў часопіса “Наша гісторыя”. Мадэратар – Андрэй Янушкевіч
16.30-17.00 – Урачыстае ўручэнне прэміі Францішка Багушэвіча. Цырымонія ўзнагароджання.
17.00-19.00 – Дыскусія “Пісьменнік, улада і грамадства: межы адказнасці” пры ўдзеле Томаса Вянцлавы (Літва), Віктара Ерафеева (Расія) і Сафі Оксанен (Фінляндыя). Вядоўца – Андрэй Хадановіч.
19.20-20.00 – Прэзентацыя беларускага перакладу кнігі Сяргея Жадана “Інтэрнат” (выдавецтва “Янушкевіч”).
20.00-21.30 – Творчая вечарына Віктара Ерафеева. Вядоўца – Андрэй Хадановіч.
21.30-22.30 – Прэзентацыя перакладаў кніг Этгара Керэта на беларускую мову. Аўтарскае кіно “Etgar Keret: Based on a True Story” (Emmy Award Winner 2018). Абмеркаванне пры ўдзеле аўтара сцэнара і памочніка рэжысёра Рутгера Лэма.
ЗОНА Б
11.00-11.30 – Майстар-клас “Хто пёрка згубіў?” Марына Дарочанкава, Ганна Краўчук (выдавецтва “Анталогія”), вітальнае слова ад “Аховы птушак Бацькаўшчыны”
12.00-14.30 – Дыскусія і забаўляльная праграма, прысвечаныя тэме дзіцячай кнігі ў межах Прэміі Цёткі.
14.30-15.00 – Урачыстае ўручэнне прэміі Цёткі. Цырымонія ўзнагароджання
15.00-16.00 – Працяг забаўляльнай праграмы Прэміі Цёткі
16.00-17.30 – Літаратурнае спаборніцтва “Што? Дзе? Калі?”. Куратар – Ганна Севярынец
17.30-18.10 – Прэзентацыя спектакля “Гэта мы” (паводле “Радзіва “Прудок” Андрэя Горвата) Незалежнага тэатральнага праекту (Украіна/Беларусь). Пры ўдзеле акцёра Васіля Бойдака і рэжысёра Стаса Жыркова.
18.10-19.00 – Павал Бука. “Новая матэматыка, як сродак аб’яднання ведаў ва ўніверсітэце і нацыі.” Выступ-прэзентацыя кнігі Святланы Новікавай “Свет. Матэматыка. …”
19.00-19.30 – Прэзентацыя кнігі Міхася Баўтовіча “Кнігадрук у Полацку (1774 – 1829)” з удзелам аўтара кнігі і выдаўца Алеся Аркуша.
19.30-20.00 – Уручэнне літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес”. Цырымонія ўзнагароджання
20.00-21.00 – Паэтычная праграма “Беларуская метафізічная паэзія”. Вядоўца – Ігар Бабкоў
21.30-22.30 – Imhleben. Прэзэнтацыя кніг Ільлі Сіна “Libido” і Галіны Сіўчанка “Зоў звычаю”. Літаратурнае шоу групы “Экзарцыстычны gesamtkeunstwerk”.
ЗОНА С
12.15-14.00 – перакладніцкі майстар-клас ад аўтарак і перакладчыц Ганны Янкуты і Веры Бурлак*
14.00-16.00 – празаічны майстар-клас*
7 красавіка, нядзеля
ЗОНА А
11.00-11.30 – Дыскусія “Дзе пачаткі нацыянальнай філасофскай традыцыі?” Мадэратар – Павел Баркоўскі
12.00-13.00 – Дыскусія “Супольнасці пасля Халакоста: межы аўтаноміі і салідарнасці” з нагоды выхада кнігі Вольгі Шпарагі. Мадэратар – Лілія Ільюшына.
13.00-13.40 – Прэзентацыя спецвыпуска часопіса Topos (№2, 2018), прысвечанага вайне на Усходзе Украіны (пры ўдзеле аўтараў і рэдактараў нумара).
13.40-15.00 – Дыскусія “Што рабіць філосафу ў сучасным грамадстве, альбо хто і для чаго практыкуе сёння антыфіласофію?”. Мадэратар – Аляксандр Сарна.
15.00-16.00 – Паэтычныя кніжныя прэзентацыі: Марыя Мартысевіч “Сарматыя”, Крысціна Бандурына “Номо”
16.00-17.00 – Прэзентацыя кнігі Аляксандра Фядуты “Филомат в Империи. Жизнь Франтишка Малевского».
17.00-17.45 – Уручэнне прэміі Анемпадыстава. Цырымонія ўзнагароджання
17.45-18.30 – Творчая імправізацыя з удзелам Рамана Падалякі “Чуць. Бачыць. Разумець” паводле кнігі Міхала Анемпадыстава “Колер Беларусі”
18.30-19.45 – “Дзень Падзякі”: творчы вечар Томаса Вянцлавы. Прэзентацыя кнігі “Выбранае” (серыя “Паэты планеты”). З удзелам паэтаў-перакладчыкаў Лявона Баршчэўскага, Алеся Разанава і Андрэя Хадановіча. Мадэратар – Вінцук Вячорка.
19.45-20.30 – “Віленскі покер: анатомія перакладу”. Прэзентацыя-дыскусія вакол рамана Рычардаса Гавяліса
20.30-21.30 – Героі сучаснай паэзіі: Вольга Гронская, Стась Карпаў, Віталь Рыжкоў, Таня Светашова, Юля Цімафеева
ЗОНА Б
11.30-12.00 – Прэзентацыя кнігі “Працяг будзе. Кніга пра ўзрост” і аўтограф-сесія аўтараў: доктара мед. навук, прафесара А. Ільніцкага, і доктара мед. навук, прафесара К. Прашчаева – вядучых спецыялістаў-герантолагаў
12.00-13.00 – Школа крэатыўнага пісьма “Літара” для падлеткаў. Адкрыты ўрок. Настаўнічае Адам Глобус.
13.00-14.00 – Лекцыя “10 кніг, якія дапамогуць вам сэканоміць на кансультацыях псіхолага” ад гештальт-тэрапеўта Васіліны Данілавай.
14.00-15.00 – Лекцыя “Падрыхтоўка паэтычнай кнігі: страхі, чаканні і ўзаемадзеянне аўтара і рэдактара” ад паэткі і рэдактаркі Тані Светашовай.
15.00-15.30 – Прэзентацыя літаратурных вандровак кампаніі “Белінтэрком”: “Шляхамі Быкава, Броўкі, Барадуліна, Караткевіча і Купалы”
16.00-17.00 – Абвяшчэнне вынікаў конкурса для маладых ілюстратараў і дызайнераў кнігі “Арт-Прадмова”. Цырымонія ўзнагароджання.
17.00-17.45 – Эльжбета Інеўска “Юзаф Пілсудскі. Крэсавыя аповеды”. Прэзентацыя кнігі, медыяпрэзентацыя фотаздымкаў эпохі і аўтограф-сесія.
17.45-18.30 – Прэзентацыя кнігі Уладзімера Лякіна “Последние защитники Великого княжества Литовского” пры ўдзеле аўтара і выдаўца, аўтограф-сесія
18.30-19.10 – Сяргей Амяльчук “Дзіўны сьпіс ЭРЭТЭК”. Гісторыка-літаратурнае эсэ пошуку літаратурнага героя ў паэзіі Ніны Мацяш.
19-10-20.30 – Ірына Дубянецкая “700 гадоў Ісламу на Беларусі. Мусульманства як складнік беларускай ідэнтычнасьці” – з абмеркаваннем кніг на тэму мусульманскай беларускай культурнай традыцыі і з удзелам беларускіх навукоўцаў, выдаўцоў і мусульман.
ЗОНА С
12.00-13.00 – Круглы стол “Кніжныя выставы і фестывалі: выклікі і эфекты мерапрыемстваў па прасоўванню кніг”. Мадэратар – Вольга Воўк (барная зона)
12.00-14.00 – Паэтычны майстар-клас ад паэтаў Андрэя Хадановіча і Уладзя Лянкевіча*
17.00-17.40 – Гастрапрэзентацыя “Кухня часоў Напалеона” Алены Мікульчык па папярэдняй рэгістрацыі (барная зона)
17.10-18.30 – Інтэрактыўны перфоманс па матывах кнігі Віктара Марціновіча “Post MoWa” ад Аляксея Стрэльнікава (на ўсіх зонах фестывалю)
Добавить комментарий